Амаль 200 паштовак за 10 хвілін. МХД заклікалі моладзь кахаць па-беларуску (фота)

14.02.2020, 21:00  |  Галоўныя навіны, Палітыка

 

Амаль 200 паштовак за 10 хвілін. МХД заклікалі моладзь кахаць па-беларуску (фота)

 

Увечары 14 лютага, у Дзень святога Валянціна, увечары Маладыя хрысціянскія дэмакраты павіншавалі моладзь з днём усіх закаханых і заклікалі іх “кахаць па-беларуску”.

Амаль 200 паштовак каля гандлёвага цэнтру “Galleria” ў Менску разышліся за 10 хвілін.

Апроч закліку “Кахай па-беларуску” і выявы закаханых хлопца ды дзяўчыны на фоне абрысу Беларусі, паштоўкі змяшчалі таксама сімволіку МХД і QR-код з кантактамі маладых хадэкаў.

“Зараз як ніколі важна памятаць і любіць родную мову, бо на фоне ўпартай інтэграцыі гэта тое, што можа і павінна прабудзіць нашую ідэнтычнасць. І першым крокам можа стаць адно кароткае, але такое важнае "Кахаю", сказанае на роднай мове. Можна пачаць з аднаго прызнання, нават яно можа змяніць светапогляд. Лічу, што падобныя падзеі маюць вельмі важную мэту - дастукацца да сэрцаў кожнага”, - адзначыла старшыня МХД Надзея Гацак.

Амаль 200 паштовак за 10 хвілін. МХД заклікалі моладзь кахаць па-беларуску (фота)

Навіны па тэме