Мілінкевіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Чэхіі і расейскімі палітыкамі

15 кастрычніка 2009 14:57  |  Палітыка

Падчас сустрэчы беларускай дэлегацыі ў складзе  лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча, Уладзіміра Навасяда і Паўла Мажэйкі ў Міністэрстве замежных спраў з Янам Когоўтам цягам 45 хвілін быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў, датычных развіцця стасункаў паміж Беларуссю і Еўразвязам.

 

Палітыкі дамовіліся, што Чэхія ў наступным годзе  будзе працягваць развіваць праграмы падтрымкі людзей, якія праследуюцца па палітычных матывах, і запрашаць беларускіх студэнтаў на навучанне у лепшых ВНУ Чэхіі. 

 

З чэшскага боку плануецца таксама ўзмацніць  падтрымку незалежных СМІ, у прыватнасці, “Еўарарадыё” і незалежнага  беларускі тэлеканал “Белсат”.

 

13-14 кастрычніка  адбыліся сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з былымі віцэ-прэм’ерамі Расейскай Федэрацыі Ягорам Гайдарам і Рыгорам Яўлінскім. Падчас сустрэч з вядомымі расійскімі палітыкамі абмяркоўваліся перспектывы развіцця беларуска-расейскіх стасункаў і супрацоўніцтва ў галіне экспертных і аналітычных распрацовак праектаў эканамічных рэформаў у Беларусі.

Болей навін