Актывістку БХД аштрафавалі на рэкордную суму. Дапаможам ёй разам!

15 лютага 2020 11:07  |  Галоўныя навіны

 

Актывістку БХД аштрафавалі на рэкордную суму. Дапаможам ёй разам!

 

 

Актывістку Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Віцебскага раёну Алену Янушкоўскуюза ўдзел у снежні ў акцыях у падтрымку незалежнасці Беларусі асудзілі на 145 базавых велічынь-3780 рублёў.

“Але і гэта яшчэ не канчатковая сума. Праваабаронцы кажуць, што гэта рэкордныя лічбы.
Такую суму я сама выплаціць не змагу, але я веру ў салідарнасць беларусаў, якім не ўсё роўна ў якой краіне жыць і таму абвяшчаю гэты збор”, – кажа актывістка.

Ахвяраваць сродкі на падтрымку Алены Янушкоўскай можна па спасылцы https://molamola.by/campaigns/2079?tab=about

Таксама працягваецца агульны збор у падтрымку ўдзельнікаў акцый за незалежнасць Беларусі, які вядзе кампанія BY_help. Падтрымаць гэты збор можна па спасылцы http://bit.ly/2FxROCq

Болей навін