Дзень роднай мовы: Актывістка МХД ушанавала памяць Івана і Ядзвігі Навуменкаў ды Вацлава Іваноўскага (фота)

19.02.2020, 11:29  |  Навіны » Грамадства

Дзень роднай мовы: Актывістка МХД ушанавала памяць Івана і Ядзвігі Навуменкаў ды Вацлава Іваноўскага (фота)

 

Маладыя хрысціянскія дэмакраты працягваюць ушаноўваць памяць дзеячоў беларускай культуры з нагоды Міжнароднага Дня роднай мовы, які будзе адзначацца 21 лютага.

19 лютага актывістка МХД Ганна Пралейчык усклала кветкі на Кальварыйскіх могілках у Менску да магілаў беларускага пісьменніка Івана Навуменкі ды ягонай жонкі, даследчыцы Ядзвіга Навуменка, а таксама да магілы беларускага палітыка, выдаўца, міністра асветы БНР Вацлава Іваноўскага.

Ушанаванне памяці дзеячаў беларускай культуры працягнецца і ў іншых месцах Менску ды ў іншых гарадах Беларусі і нават за мяжой.

Дзень роднай мовы: Актывістка МХД ушанавала памяць Івана і Ядзвігі Навуменкаў ды Вацлава Іваноўскага (фота)

 

Навіны па тэме