Віталь Рымашэўскі: Які сэнс кідаць за краты дзяўчыну, па віне якой у ДТЗ загінулі яе маці і бабуля?

19 лютага 2020 11:54  |  Галоўныя навіны

Віталь Рымашэўскі: Які сэнс кідаць за краты дзяўчыну, па віне якой у ДТЗ загінулі яе маці і бабуля?

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі заявіў аб тым, што ў Беларусі тэрмінова неабходная судовая рэформа, таму што беларуская праваахоўная сістэма з’яўляецца бесчалавечнай. Так сустаршыня БХД адрэагаваў на прысуд, які вынеслі 20-гадовай дзяўчыне за ДТЗ, у якім па яе віне загінулі яе мама і бабуля.

«Бязглуздаянялюдская “сістэмаправасуддзя” патрабуенеадкладнагарэфармавання, босённяянанешкадуенімалыхністарых! Якаямэта, якісэнсможабыцьутым, кабдзяўчынуў20год, павінеякойуДТЗзагінулаяемаціібабуля, яшчэкідацьзакраты?

Беларуская сістэма правасуддзя мае дзве праблемы. Першая – гэта яе фактычная карумпаванасць, калі недатыкальнымі з’яўляюцца толькі вышэйшыя чыноўнікі, ну і, вядома. прэзідэнт Лукашэнка. Другая праблема – гэта сам прынцып правасуддзя, калі не ўлічваюцца ніякія абставіны і прысуд выносіцца аўтаматычна. Па сутнасці, наша сістэма захавала дух савецкіх часоў, які, можна сказаць, сыходзіць каранямі ў сталінскую эпоху, калі галоўнай мэтай судовай сістэмы было пакараць і рэпрэсаваць. Сістэма правасуддзя ў цывілізаваных краінах будуецца зусім па іншых прынцыпах: забяспечыць бяспеку грамадзянам і дапамагчы злачынцу выправіцца. У нас таксама задэкляраваў гэтыя мэты, аднак на практыцы ўсё наадварот. Які сэнс даваць тры гады калоніі дзяўчыне, якая і так перажыла трагедыю? Так, яе трэба было пакараць пазбаўленнем правоў, але адпраўляць яе ў турму – гэта проста бесчалавечна. Я лічу, што пакараць трэба таго суддзю, які выносіў гэты прысуд», – кажа Віталь Рымашэўскі.

Ён адзначыў, што БХД распрацавала праграму рэформаў судовай сістэмы. У бліжэйшы час вынесуць на грамадскае абмеркаванне.

«Будзем звяртацца з дзяржаўнымі ўладамі з патрабаваннем тэрміновага рэфармавання, таму што сёння ад несправядлівых судоў пакутуюць не толькі палітычна апаненты ўлады, а дзесяткі тысяч простых грамадзян Беларусі», – заявіў сустаршыня БХД.

Болей навін