У Гомлі 25 лютага сустрэча з Паўлам Севярынцам

19.02.2020, 17:10  |  Галоўныя навіны, Палітыка

У Гомлі 25 лютага сустрэча з Паўлам Севярынцам

 

У Гомлі ў аўторак, 25 лютага, пройдзе сустрэча з сустаршынёй Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, патэнцыйным адзіным кандыдатам на прэзідэнта Паўлам Севярынцам.

“Наша кампанія народнага галасавання ў сакавіку-траўні вызначыць адзінага дэмакратычнага лідара. Будуць масавыя мірныя пратэсты з патрабаваннем няўдзелу Лукашэнкі і адстаўкі фальсіфікатараў, і, магчыма, агульны байкот. Калі вам цікава - пра ўсё гэта буду распавядаць”, - кажа сустаршыня БХД.

Задаць пытанні ды паразмаўляць можна будзе 25 лютага а 18.00 па адрасе Гомель, Палеская, 52.
Уваход вольны.

Навіны па тэме