У гасцях у доме класіка
21-га лютага ў невялікім, кампактным мемарыяльным музеі Якуба Коласа з цяжкасцю разыходзіліся тры групы школьнікаў і сябры нашай сеньёрскай суполкі. Мы вырашылі, што Міжнародны дзень роднай мовы найлепей адзначыць ва ўстанове нацыянальнай культуры.
Сын лесніка прайшоў шлях ад сельскага педагога да народнага паэта і віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук, меў мноства ганаровых званняў і ўзнагарод ад савецкай дзяржавы. Адпаведна яго аўтарытэту і вазе ў грамадстве мяняліся побыт і жытло: ад пасляваеннай сялянскай хаціны да двухпавярховага асабняка, дзе класік беларускай літаратуры пражыў апошнія чатыры гады жыцця. Тут захаваліся рэчы, якія яго памятаюць.
Разам з бацькам пражывалі два яго сыны (сярэдні загінуў на вайне). Малодшы, Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч (1926 г.н.), дасягнуў поспехаў у навуцы і спорце, мае трох дзяцей і шмат унукаў і праўнукаў. Продкі Якуба Коласа пражываюць побач з яго музеем.
«Мілы дом! Цудоўная энергетыка! Цікавы экскурсавод!» – такі надпіс пакінуты намі ў кнізе водгукаў.
Галіна Каржанеўская