Каля 80 чалавек прыйшлі на сустрэчу з Севярынцам у Гомлі (відэа, фота)
25 лютага ў Гомлі адбылася сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, сустаршынёй БХД Паўлам Севярынцам.
Паводле палітыка на сустрэчы было 70-80 чалавек, частка з іх была вымушаная была глядзець трансляцыю на маніторы на другім паверсе.
“Настрой супер. Гомель, дзякуй!” – адзначыў Павел Севярынец.
На сустрэчы абмяркоўваліся разстайныя пытанні, якія датычалі як уласна Гомельшчыны, гэтак і ўсёй Беларусі: сярод іх карупцыя, люстрацыя, будаўніцтва БелАЭС, рэформы эканомікі, суду і аховы здароўя, стасункі з Захадам і Расеяй, а таксама ўласна кампанія ды пратэсты.
Падчас абмеркавання сустаршыня БХД неаднаразова заклікаў беларусаў браць адказнасць за краіну ў свае рукі.
Пытанні маглі задаць удзельнікі сустрэчы і гледачы онлайн.
Наўпроставую трансляцыю з сустрэчы вёў блогер Сяргей Ціханоўскі.