Павел Севярынец: У гомельскіх чыноўнікаў проста знесла дах з гэтым новым флагштокам! (ВІДЭА)

26.02.2020, 14:57  |  Навіны » Палітыка

Павел Севярынец: У гомельскіх чыноўнікаў проста знесла дах з гэтым новым флагштокам! (ВІДЭА)

 

Удзельнік праймерыз па абранні адзінага апазіцыйнага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах 2020 г. сустаршыня партыі БХД Павел Севярынец завітаў 25 лютага на сустрэчу ў Гомель.
Адной з праблем, якая апошнія дні надзвычай турбуе гомельцаў з'яўляюцца планы гомельскіх уладаў збудаваць каля плошчы імя Леніна ў цэнтры горада новы флагшток. Паводле тэндэра гэты праект абыйдзецца бюджэту ў амаль паўтары мільёны беларускіх рублёў або 656 тыс. даляраў.

Павел Севярынец падзяліўся з "Гомельскай вясной" сваім меркаваннем аб гэтай ідэі і распавёў, на што б ён скіраваў гэтыя сродкі.
Аўтар відэа: Яўген Меркіс, Гомельская Вясна

Навіны па тэме