Назіральніца: выбарчую камісію трэба навучыць лічыць галасы (відэа)

03.03.2020, 15:08  |  Навіны » Палітыка

 

Назіральніца: выбарчую камісію трэба навучыць лічыць галасы (відэа)

 

 

Актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Ядзвіга Угольнік, якая была назіральніцай на мінулых парламенцкіх выбарах, заявіла пра падман, каруселі і прыпіскі на выбарчых участках.

“На першым участку людзей, якія падпісаліся, было менш за тых, хто апусціў бюлетэні ў скрыню. На другім участку подпісы нават не лічылі”, - адзначыла яна.

Таму, на яе думку, трэба мяняць выбарчае заканадаўства, каб назіральнікі бачылі падлік галасоў.

“Трэба, каб у кожнай вёсцы, у кожным райцэнтры, дзе ёсць участкі, былі сумленныя назіральнікі, якія навучаць выбарчую камісію лічыць галасы”, - заявіла Ядзвіга Угольнік.

 

Падпісаць петыцыю за змену выбарчага заканадаўства можна па спасылцы https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeIgF7utknNMVWAMVt2uEKfJoBj_YPgMFeFJfTeJH11sf6yXQ/viewform

Навіны па тэме