Павел Севярынец у Гарадку: уладай з’яўляецца народ, а не прэзідэнт, не людзі з вертыкалі (фота, відэа)

06 сакавіка 2020 20:44  |  Галоўныя навіны

Павел Севярынец у Гарадку: уладай з’яўляецца народ, а не прэзідэнт, не людзі з вертыкалі (фота, відэа)

6 сакавіка прадстаўнікі аб’яднанай апазіцыі (БХД, ПБНФ, АГП, БСДП(Г) і Руху за свабоду) пачалі аб’езд рэгіёнаў у межах праймерыз. Першая сустрэча прайшла ў Гарадку на Віцебшчыне.

“Уладай з’яўляецца народ, не прэзідэнт, не людзі з вертыкалі. У 2020 годзе адбудзецца чарговы спектакль, якія ладзяць Лукашэнка і Ярмошына. За гэтыя 26 гадоў насельніцтва зменшылася на 800 тысяч чалавек. Краіна выйшла на першыя месцы ў свеце па ўжыванні алкаголю, самагубствах, жанчынах у турмах. Мы бачым, як мільён беларусаў працуе ў Расіі і на Захадзе. Лінія Сталіна ёсць, а нацыянальнага ўніверсітэту няма. Мы гатовыя пачынаць масавыя мірныя акцыі пратэсту, калі Лукашэнка будзе вылучацца ў прэзідэнты”, – адзначыў кандыдат ад БХД Павел Севярынец (цытата паводле “Нашай Нівы”).

Вядоўцам сустрэчы быў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Па выніках Павел Севярынец заняў 2-е месца з амаль 40% галасоў. За яго прагаласавалі 3 з 8 чалавек. 4 галасы атрымаў Юрась Губарэвіч і 1 – Аляксей Янукевіч.

Расклад бліжэйшых сустрэчаў:

7 сакавіка, 11.00, г.Віцебск, вул.Будаўнікоў, 1 (гатэль Лучоса)
7 сакавіка, 16.00, г.Наваполацк, вул.Якуба Коласа, 48 (гатэль Нафтан)
8 сакавіка, 10.00, г.Міёры, вул.Брынкевіча, 2
8 сакавіка, 14.00, гп. Шаркаўшчына, вул.Кірава, 10
8 сакавіка, 18.00, г.Паставы, вул.Бальнічная, 11.

Фота Сяргей Гудзілін, nn.by

Болей навін