Павел Севярынец перамог на праймерыз у Мёрах (фота)
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец 8 сакавіка перамог на праймерыз у Мёрах. За яго тут прагаласавалі 11 чалавек.
Другое месца ў старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова – 4 галасы, а трэцяе – у старшыні Сацыяльна-хрысціянскага руху Вольгі Кавальковай – 2.
Сёння народнае галасаванне пройдзе яшчэ ў дзвюх мясцінах:
8 сакавіка, 14.00, гп. Шаркаўшчына, вул.Кірава, 10
8 сакавіка, 18.00, г.Паставы, вул.Бальнічная, 11.