Павел Севярынец перамог на праймерыз у Лепелі (фота)
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец 10 сакавіка перамог на праймерыз па вылучэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі ў Лепелі.
За яго прагаласавалі 16 чалавек. За Юрася Губарэвіча – 6, Мікалая Казлова – 5, Вольгу Кавалькову – 2, Аляксея Янукевіча – 1.
Расклад бліжэйшых сустрэчаў: 13 сакавіка – Бяроза, 14 сакавіка – Берасце і Драгічын, 15 сакавіка – Пінск і Столін.