Павел Севярынец перамог у Берасці і заняў другое месца ў Драгічыне

14.03.2020, 18:09  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Павел Севярынец перамог у Берасці і заняў другое месца ў Драгічыне

 

14 сакавіка праймерыз па вылучэнні адзінага кандыдата ў дэпутаты ад апазіцыі прайшлі ў Берасці і Драгічыне. Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец заняў першае месца ў Берасце, атрымаўшы 63 галасы са 116.

Юрась Губарэвіч набраў 34 галасы, Вольга Кавалькова – 14, Мікалай Казлоў – 4, Аляксей Янукевіч – 1.

У Драгічыне ў сустаршыні БХД было другое месца і 13 галасоў з 38. Першае месца ў Юрася Губарэвіча – 24 галасы. Адзін чалавек прагаласаваў за Мікалая Казлова.

Агулам Паўла Севярынца падтрымалі 58,9% тых, хто ўзяў удзел у галасаванні.

Расклад наступных сустрэчаў:

15.03, Пінск, 11:00, вул. Дняпроўскай флатыліі, 31 (гатэль Прыпяць)
15.03, Столін, 16:00, вул. Церашкова 60/2
17.03, Баранавічы, 18.00, вул. Камсамольская, 23 (Папараць кветка, -1 паверх)

Навіны па тэме