Гэтыя артыкулы Канстытуцыі не выконваюцца ў Беларусі ўжо болей за 20 год. Зварот БХД і МХД (відэа)

15.03.2020, 12:01  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Гэтыя артыкулы Канстытуцыі не выконваюцца ў Беларусі ўжо болей за 20 год. Зварот БХД і МХД (відэа)

 

З нагоды Дня Канстытуцыі 15 сакавіка з ініцыятывы Маладых хрысціянскіх дэмакратаў ініцыявалі запіс відэазвароту з галоўнымі артыкуламі Асноўнага закону Беларусі, якія апошнія 26 гадоў парушаюцца ў краіне.

Артыкул 3. Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ.

Артыкул 7. У Рэспубліцы Беларусь устанаўліваецца прынцып вяршэнства права. Дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы дзейнічаюць у межах Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёю актаў заканадаўства.

Артыкул 22. Усе роўныя перад законам і маюць права без усякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў.

Артыкул 24. Кожны мае права на жыццё.

Артыкул 28. Кожны мае права на абарону ад незаконнага ўмяшання ў яго асабістае жыццё, у тым ліку ад замаху на тайну яго карэспандэнцыі, тэлефонных і іншых паведамленняў, на яго гонар і годнасць.

Артыкул 33. Кожнаму гарантуецца свабода поглядаў, перакананняў і іх свабоднае выказванне.

Артыкул 35. Свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь, гарантуецца дзяржавай.

“Усе гэтыя артыкулы не выконваюцца ў нашай краіне ўжо болей за 20 год. А калі краіны не жыве па законе, яна жыве па бандыцкіх паняццях. Давайце вернем закон, парадак і дабрабыт у наш дом. Зробім гэта разам!” – падкрэсліў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Навіны па тэме