Павел Севярынец выйшаў з працэдуры абрання адзінага кандыдата ад апазіцыі

17.03.2020, 19:55  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Павел Севярынец выйшаў з працэдуры абрання адзінага кандыдата ад апазіцыі

 

Сустаршыня БХД Павел Севярынец заявіў пра выхад з працэдуры абрання адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў у кампаніі 2020 года. 
Прычынай стала патрэба адмены сустрэчаў народнага галасавання праз пандэмію каранавіруса і масавае галасаванне ў трох апошніх гарадах, дзе нечакана перамог Юрый Губарэвіч, супрацоўнікаў райвыканкамаў, БРСМ і дзяржаўных службоўцаў. 
- Што цяпер? - кажа Павел Севярынец. - Цяпер трэба гуртаваць сілы. У бліжэйшы час стане ясна, ці адбудуцца "выбары" наогул, ці будзе эфектыўным іх байкот і ці магчымая нацыянальная забастоўка. Сітуацыя з вірусам надзвычай сур'ёзная. Мы ў любым разе патрабуем сыходу Лукашэнкі, які не жадае ўводзіць каранцін, не абараняе людзей і хоча пераабрацца на сёмы тэрмін. Лукашэнка, сыходзь!

Навіны па тэме