Тэрміновы збор сродкаў Вользе Кавальковай на аплату штрафаў за абарону незалежнасці

20.03.2020, 13:31  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Тэрміновы збор сродкаў Вользе Кавальковай на аплату штрафаў за абарону незалежнасці

 

За ўдзел у акцыях у абарону незалежнасці Беларусі сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольгу Кавалькову аштрафавалі на 1350 і 1147,5 рублёў. Зараз ёй пагражаюць адключыць сувязь, забараніць выезд з краіны, кіраванне аўтамабілем, калі штрафы не будуць выплачаныя.

У сувязі з гэтым на платформе MolaMola быў пачаты тэрміновы збор сродкаў у падтрымку Вольгі Кавальковай. З улікам камісіі і прымусовага спагнання сабраць неабходна 2900 рублёў.

“Я веру ў салідарнасць і неабыякавасць беларусаў і прашу вашай дапамогі. Дзякуй усім! Жыве Беларусь!” – адзначыла Вольга Кавалькова.

Дапамагчы ёй можна па спасылцы https://molamola.by/campaigns/2366?tab=about&fbclid=IwAR0xql0aleHIO4RwwzxGAf2g8G4rrS8LIzGR_gE97hBRACn1xIKigmuslek

Таксама працягваецца збор дапамогі для сябра БХД Алены Янушкоўскай

Навіны па тэме