Маладыя хрысціянскія дэмакраты даслалі калектыўны зварот з патрабаваннем каранціну

23.03.2020, 16:37  |  Навіны » Грамадства

Маладыя хрысціянскія дэмакраты даслалі калектыўны зварот з патрабаваннем каранціну

 

23 сакавіка Маладыя хрысціянскія дэмакраты даслалі ў Адміністрацыю прэзідэнта, Савет Міністраў, Міністэрствы адукацыі і аховы здароўя калектыўны зварот з патрабаваннем увесці каранцін у навучальных установах.

Збор подпісаў быў распачаты 19 сакавіка. За тры дні пад зваротам свае подпісы паставілі каля 120 чалавек.

Тэкст звароту

Звяртаемся да вас у сувязі з ростам выпадкаў распаўсюду каранавіруса ў Беларусі і суседніх краінах. Заклікаем увесці дыстанцыйнае навучанне ва ўсіх вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах, а таксама каранцін у сярэдніх і дашкольных навучальных установах.

Заклікаем Міністэрства адукацыі не перашкаджаць такім дзеянням ВНУ, асабліва з улікам таго, што Беларусь уступіла ў Балонскі працэс, які прадугледжвае аўтаномію вышэйшай школы. Лічым неабходным прадугледзець арганізацыю навучальнага працэсу без асабістых кантактаў – дыстанцыйна ў электронным выглядзе, а таксама магчымасць пераводу студэнтаў на індывідуальныя навучальныя планы.

Гэтая мера дазволіць запаволіць распаўсюд каранавіруса не толькі сярод студэнтаў, а таксама іх бацькоў і старэйшага пакалення, для якіх вірус з'яўляецца найбольш небяспечным. Гэта таксама створыць магчымасці своечасовага і адэкватнага рэагавання сістэмы аховы здароўя на магчымы рост колькасці захворванняў.

Просім:
- перанесці пачатак вясенніх канікулаў у сярэдніх адукацыйных установах (школах, гімназіях і ліцэях) на 23 сакавіка 2020 года;
- рэкамендаваць усім вышэйшым і сярэднім спецыяльным установам увесці дыстанцыйнае навучанне з выкарыстаннем сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (праз інтэрнет і з дапамогай мультымедыя);
- адмяніць і ўвесці забарону на любыя масавыя мерапрыемствы з удзелам студэнтаў і навучэнцаў;
- арганізаваць у навучальных установах гарачыя лініі для кансультацый студэнтаў, навучэнцаў і іх бацькоў.

Навіны па тэме