Заява абласных каардынатараў Партыі БХД

27.03.2020, 22:21  |  Навіны » Палітыка

Заява абласных каардынатараў Партыі БХД

 

 

Мы, каардынатары абласных радаў БХД, заяўляем, што падтрымліваем рашэнне свайго вылучэнца на адзінага кандыдата ад кааліцыі дэмакратычных сіл Паўла Севярынца адмовіцца ад удзелу ў праймерыз у сувязі з прыняццём вынікаў апошніх сустрэч у Брэсцкай вобласці (Драгічын, Пінск, Столін), дзе былі заўважаны шматлікія ўкіды бюлетэняў супрацоўнікамі праўладных структур.

Мы абураныя рэакцыяй удзельнікаў кампаніі, які прынялі гэтыя вынікі, добра разумеючы факт фальсіфікацый. Мы абураныя першапачатковым блакаваннем прапановы Паўла Севярынца  прыпыніць сустрэчы ў сувязі з пагрозай распаўсюду каранавіруса.

Мы ўдзячны Партыі БНФ і яе кандыдату Аляксею Янукевічу за падтрымку рашэння Паўла Севярынца, прынцыповую і ясную пазіцыю.

Мы патрабуем ад удзельнікаў працэдуры выразнай пазіцыі ў дачыненні да ўмяшальніцтва ўлады ў працэдуру галасавання і ўплыву на яго вынікі.

Для нас прынцыпова, каб вынікі галасавання за адзінага лідэра апазіцыі былі воляй народа, а не маніпуляцыяй уладаў.

Мы заяўляем: пакуль не будуць афіцыйна адмененыя вынікі апошніх галасаванняў, якія прайшлі з махінацыяй уладаў (Драгічын, Пінск, Столін) – мы прыпыняем удзел у працэдуры праймерыз.

Мы настойваем на больш шырокім фармаце яднання дэмакратычных сіл перад абліччам эпідэміі каранавіруса і злачынным бяздзеяннем рэжыму – і прапаноўваем далучаць да кааліцыі Партыю БНФ, Еўрапейскую Беларусь, Малады Фронт, незалежныя прафсаюзы, КХП БНФ ды іншыя сілы, каб разам абмяркоўваць стратэгію дзеянняў.

 

Алег Аксёнаў, каардынатар Магілёўскай абласной БХД

Мікалай Баўсюк, каардынатар Гродзенскай абласной БХД

Таццяна Севярынец, каардынатар Віцебскай абласной БХД

Віктар Гарбачэўскі, каардынатар Брэсцкай абласной БХД

Аляксей Змушко, в. а. каардынатара Гомельскай абласной БХД

Раман Ганчароў, каардынатар Менскай абласной БХД

Навіны па тэме