Пасля першых вынікаў онлайн-галасавання лідзіруе Вольга Кавалькова

02.04.2020, 19:32  |  Навіны » Палітыка

Пасля першых вынікаў онлайн-галасавання лідзіруе Вольга Кавалькова

 

На сайце онлайн-галасавання кампаніі па выбарах Адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазіцыі 2 красавіка былі апублікаваныя першыя прамежкавыя вынікі галасавання.

Паводле іх, на дадзены момант лідарам онлайн-галасавання з’яўляецца сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова. За яе прагаласавалі 200 чалавек з 567 тых, хто ўзяў удзел у галасаванні. Гэта 35 %.

Другое месца і 185 галасоў у старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова. Гэта 33%.У старшыні “Руху за свабоду” Юрыя Губарэвіча 182 галасы і 32%.

Нагадаем, што гэтыя вынікі з’яўляюцца прамежкавымі. Канчатковыя вынікі будуць агучаныя на адмысловай прэс-канферэнцыі пасля сканчэння галасавання. Падтрымаць Вольгу Кавалькову можна па спасылцы https://prezident21by.org/

Навіны па тэме