Міністэрства здароўя не лічыць мэтазгодным усеагульнае дыстанцыйнае навучанне

04 красавіка 2020 17:12  |  Грамадства

Міністэрства здароўя не лічыць мэтазгодным усеагульнае дыстанцыйнае навучанне

 

Старшыня Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Надзея Гацак атрымала адказ з Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя на калектыўны зварот адносна ўвядзення дыстанцыйнага навучання ва ўстановах адукацыі Беларусі з прычыны распаўсюду каронавіруснай інфекцыі.

Даць адказ цэнтру даручыла Міністэрства аховы здароўя.

Міністэрства здароўя не лічыць мэтазгодным усеагульнае дыстанцыйнае навучанне

Міністэрства здароўя не лічыць мэтазгодным усеагульнае дыстанцыйнае навучанне

 

“Увядзенне каранцінных мерапрыемстваў ва ўсіх установах адукацыі не з’яўляецца мэтазгодным. Разам з тым, рашэнне па аб’ёму санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў (у тым ліку арганізацыя дыстанцыйнага навучальнага працэсу) прымаецца сыходзячы з эпідэміялагічнага становішча ва ўстановах адукацыі”, – гаворыцца ў адказе.

Збор подпісаў пад зваротам быў распачаты 19 сакавіка. За тры дні пад зваротам свае подпісы паставілі каля 120 чалавек.

Тэкст звароту

Звяртаемся да вас у сувязі з ростам выпадкаў распаўсюду каранавіруса ў Беларусі і суседніх краінах. Заклікаем увесці дыстанцыйнае навучанне ва ўсіх вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах, а таксама каранцін у сярэдніх і дашкольных навучальных установах.

Заклікаем Міністэрства адукацыі не перашкаджаць такім дзеянням ВНУ, асабліва з улікам таго, што Беларусь уступіла ў Балонскі працэс, які прадугледжвае аўтаномію вышэйшай школы. Лічым неабходным прадугледзець арганізацыю навучальнага працэсу без асабістых кантактаў – дыстанцыйна ў электронным выглядзе, а таксама магчымасць пераводу студэнтаў на індывідуальныя навучальныя планы.

Гэтая мера дазволіць запаволіць распаўсюд каранавіруса не толькі сярод студэнтаў, а таксама іх бацькоў і старэйшага пакалення, для якіх вірус з’яўляецца найбольш небяспечным. Гэта таксама створыць магчымасці своечасовага і адэкватнага рэагавання сістэмы аховы здароўя на магчымы рост колькасці захворванняў.

Просім:
– перанесці пачатак вясенніх канікулаў у сярэдніх адукацыйных установах (школах, гімназіях і ліцэях) на 23 сакавіка 2020 года;
– рэкамендаваць усім вышэйшым і сярэднім спецыяльным установам увесці дыстанцыйнае навучанне з выкарыстаннем сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (праз інтэрнет і з дапамогай мультымедыя);
– адмяніць і ўвесці забарону на любыя масавыя мерапрыемствы з удзелам студэнтаў і навучэнцаў;
– арганізаваць у навучальных установах гарачыя лініі для кансультацый студэнтаў, навучэнцаў і іх бацькоў.

Болей навін