Раман Ганчароў: фэйкі вакол каронавіруса у Беларусі распаўсюджваюцца з-за адсутнасці праўдзівых дадзеных

07.04.2020, 20:40  |  Навіны » Палітыка

Раман Ганчароў: фэйкі вакол каронавіруса у Беларусі распаўсюджваюцца з-за адсутнасці праўдзівых дадзеных

 

Каардынатар партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» ў Маладзечне Раман Ганчароў лічыць, што ўлады спрабуюць схаваць інфармацыю аб Covid-19, каб не ўводзіць у краіне жорсткія меры бяспекі.

Адпаведнае меркаванне ён агучыў у эксклюзіўным каментары карэспандэнту «Политринга».

Паводле яго слоў, улады не ў стане ўвесці каранцін у Беларусі па эканамічных меркаваннях, таму хаваюць праўдзівую інфармацыю пра сітуацыю з каронавірусам.

«Такім чынам улады выбіраюць грошы замест захавання жыцця людзей. СМІ перашкаджаюць ім гэта рабіць, таму яны нам распавядаюць аб міжнародным псіхозе і г.д.», - упэўнены Ганчароў.

У той жа час прадстаўнік партыі БХД завіў, што не будзе здзіўлены, калі ў краіне будуць штрафаваць СМІ за праўдзівую інфармацыю аб каронавірусе, прадстаўляючы гэта як фэйк.

«Чуткі і фэйкі распаўсюджваюцца з-за недакладных дадзеных, якія беларуская сістэма аховы здароўя так хоча схаваць ад насельніцтва. Павінна быць поўная свабода СМІ ў асвятленні эпідэміі Covid-19. Дзяржава павінна не толькі паведамляць пэўныя дадзеныя аб каронавірусе, але і ўвесці каранцін у школах і месцах масавага збору людзей», - падсумаваў ён.

Нагадаем, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы і культуры Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк заявіў, што чуткі пра COVID-19 распаўсюджваюцца як вірус і патрабуюць жорсткай рэакцыі.

Навіны па тэме