Вольга Кавалькова сустрэлася з амбасадарам Італіі

11.04.2020, 11:24  |  Навіны » Палітыка

Вольга Кавалькова сустрэлася з амбасадарам Італіі

 

10 красавіка сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова сустрэлася з паслом Італіі ў Беларусі Марыо Бальдзі.

"Ад імя Беларускай хрысціянскай дэмакратыі я выказала спачуванні народу Італіі як адной з краін, якія найбольш пацярпелі ад пандэміі каранавіруса. Мы абмеркавалі сітуацыю з каранавірусам і неабходнасць увядзення карантынных мер у Беларусі, якія паказваюць сваю эфектыўнасць. Я распавяла аб магчымых рэпрэсіях у дачыненні да лекараў і грамадзян, якія адкрыта кажуць пра сітуацыю, а таксама аб тым, што ўлады скажаюць статыстыку. Таксама паразмаўлялі пра запланаваныя ў гэтым годзе прэзідэнцкія выбары і праймерыз”, - расказала Вольга Кавалькова.

Навіны па тэме