Вольга Кавалькова перадала яйкі міністру Карпенку: яму іх не хапае для прыняцця паслядоўных, хуткіх і патрэбных рашэнняў (фота, відэа)

25 красавіка 2020 14:14  |  Галоўныя навіны

Вольга Кавалькова перадала яйкі міністру Карпенку: яму іх не хапае для прыняцця паслядоўных, хуткіх і патрэбных рашэнняў (фота, відэа)

 

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова 25 красавіка перадала ў Міністэрства адукацыі Беларусі яйкі для міністра Ігара Карпенкі, якіх яму так не хапае ў сітуацыі з пандэміяй каронавіруса.

“Цвёрдасць і адказнасць – гэта тое, чаго не хапае міністру адукацыі Карпенку І.В. Сёння перадаем яму яйкі, якіх яму не хапае для прыняцця паслядоўных, хуткіх і патрэбных рашэнняў. Гэтую ўладу і такіх міністраў трэба мяняць. Яна няздатная вучыцца на сваіх памылках: Ідэйныя папярэднікі Карпенкі выводзілі дзяцей на першамайскія дэманстрацыі ў 1986 годзе пасля выбуху Чарнобыльскай АЭС. Зараз у пік захворванняў COVID-19 яны гоняць дзяцей у школы замест таго, каб арганізаваць дыстанцыйнае навучанне. Яны няздатныя прыняць новыя рэаліі. Іх час мінуў”, – адзначыла сустаршыня БХД.

Вольга Кавалькова перадала яйкі міністру Карпенку: яму іх не хапае для прыняцця паслядоўных, хуткіх і патрэбных рашэнняў (фота, відэа)

 

“Беларусі трэба тэрміновыя перамены: новы міністр, новы ўрад і новы прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка павінен зыйсці”, – падкрэсліла палітык.

Болей навін