У Менску лідары апазіцыі прайшлі Чарнобыльскім шляхам (фота, відэа)

26.04.2020, 16:46  |  Галоўныя навіны, Палітыка

У Менску лідары апазіцыі прайшлі Чарнобыльскім шляхам (фота, відэа)

Лідары аб'яднанай апазіцыі і ўдзельнікі праймерыз 26 красавіка Чарнобыльскім шляхам ад Акадэміі навук да Чарнобыльскай капліцы, дзе ўсклалі кветкі ў памяць ахвяраў аварыі на ЧАЭС. Ва ўмовах пандэміі каронавіруса было вырашана не ладзіць масавай акцыі.

На думку палітыкаў дзеянні кіраўніцтва Беларусі сёння нагадваюць тое, як паводзілі сябе савецкія ўлады падчас катастрофы на ЧАЭС.

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова нагадала, як у 1986 годзе ўлады Беларусі пагналі людзей на дэманстрацыі, утойвалі інфармацыю пра тое, што адбываецца, падвяргалі людзей небяспецы.

“Нашмат менш бы людзей загінулі тады і пасля, калі б улады адразу праінфармавалі насельніцтва. Гэта нармальна ў дэмакратычных краінах казаць і інфармаваць людзей пра тое, што адбываецца для іх здароўя. Тое ж самае адбываецца сёння ў Беларусі, калі міністр адукацыі Карпенка кажа, што дзеці павінны ісці ў школы, калі праводзяць суботнікі і выганяюць людзей на вуліцы, ладзяць парад”, - падкрэсліла яна.

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі мяркуе, што сёння сваімі дзеяннямі ўлады “ствараюць сітуацыю масавага заражэння людзей гэтай небяспечнай смяротнай хваробай”. Ён нагадаў, што сёння ўжо паміруюць ад каронавіруса паміраюць 30- і 40-гадовыя людзі, а “ў беларускіх медыкаў не стае самага элементарнага – сродкаў абароны”.

“Валанцёры збіраюць дапамогу нашым дактарам, а ў той жа час з боку Аляксандра Лукашэнкі гучыць знявага ў бок тых герояў, якія сёння ратуюць Беларусь”, - заявіў ён.

Навіны па тэме