Віталь Рымашэўскі патрабуе неадкладнага вызвалення блогера Сяргея Ціханоўскага

06 мая 2020 15:24  |  Галоўныя навіны

Віталь Рымашэўскі патрабуе неадкладнага вызвалення блогера Сяргея ЦіханоўскагаСустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі асудзіў затрымання 6 траўня вядомага блогера Сяргея Ціханоўскага.

“Беларускія блогеры сёння ў першых шэрагах тых, хто абараняе краіну ад безадказных і злачынных дзеянняў улады. Улады утойваюць інфармацыю пра каронавірус і смерці, пра сапраўдную пагрозу. Блогеры юез усялякай цэнзуры свабодна і праўдзіва даносяць інфармацыю пра тое, што адбываецца ў краіне, і тым самым абараняюць людзей, дапамагаюць медыкам. Па сутнасці яны ратуюць краіну разам з валанцёрамі, апазіцыйнымі палітыкамі, незалежнымі смі, якія сёння супрацьстаяць спробам масавага заражэння насельніцтва. Сяргей Ціханоўскі, па маім перакананні, схоплены ўладамі выключна праз яго прафесійную дзейнасць з-за таго што ён даносіў праўду аб тым, што дзеецца ў рэгіёнах у сувязі з каронавірусам. Яго трэба неадкладна вызваліць”, – заявіў палітык.

Болей навін