У Глыбокім затрымалі Змітра Лупача

08.05.2020, 17:19  |  Галоўныя навіны, Палітыка

У Глыбокім затрымалі Змітра Лупача

 

8 траўня ў Глыбокім міліцыянты затрымалі сябра БХД, журналіста-фрылянсэра Зьмітра Лупача, які супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат».

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, яго наведаў маёр міліцыі Сяргей Цырбан, які склаў пратакол паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП. Зьмітра забралі ў ізалятар, але невядома, на якой падставе.

Кіраўніца глыбоцкай суполкі ГА «БАЖ» Тацяна Смоткіна датэлефанавалася да Цырбана, але міліцыянт проста кінуў слухаўку.

Пазьней стала вядома, што Зьмітра Лупача будуць судзіць 11 траўня ў Глыбоцкім раённым судзе. Да таго часу журналіст будзе заставацца ў пастарунку.

Калегі змаглі даведацца, што на Зьмітра складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі — сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.

Радыё Свабода

Навіны па тэме