Севярынец: "Наш сцяг хутка вернецца"

14.05.2020, 15:20  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Севярынец: "Наш сцяг хутка вернецца"

 

Сустаршыня БХД згадвае пра рэферэндум Лукашэнкі аб змене сімволікі, які прайшоў 25 гадоў таму.

"Да беларускага руху я далучыўся 25 гадоў таму. На першым курсе БДУ, пасля "рэферэндуму" 14 траўня 1995 года, дзе Лукашэнка з дапамогай фальшавання і махінацыяў замяніў дзяржаўны бел-чырвона-белы сцяг на чырвона-зялёны.
На сваёй першай геалагічнай практыцы пад Валожынам мы разам з Базылём Сіманавым і выхаванцам ксяндза Ўладзіслава Чарняўскага Мар'янам Бурачэўскім узялі ўжо забаронены бел-чырвона-белы сцяг і зладзілі дэманстрацыю пратэсту - пайшлі па навакольных вёсках.
Былі гатовыя біцца з камуністамі, якія прагаласавалі за "сталінскую анучу".
Агаломшыла нас вось што. Вясковыя людзі, якія нас сустракалі, віталі і падтрымлівалі. Моладзь прапаноўвала нам ахову, бо ў суседняй вёсцы, "мусі, дурныя дачэпяцца".
Вярнуліся мы ноччу, натхнёныя.
-Народ з намі, Паша! - шаптаў мне Базыль. - Ты разумееш?!
Дваццаць пяць гадоў.
Веру, што наш сцяг вернецца. Ужо хутка".

Навіны па тэме