Прадстаўніца выбарчай камісіі папярэдзіла Вольгу Кавалькову за перадвыбарчы пікет (відэа, фота)
24 траўня ў Менску на пляцоўцы перад Камароўскім рынак адбыўся сумесны мітынг-пікет, у якім удзельнічала і каманда сустаршыні БХД Вольгі Кавальковай.
Яна прынцыпова не збірала подпісы за сябе як кандыдата, а запісвала людзей у назіральнікі і ў сябры выбарчых камісій.
За што атрымала папярэджанне ад прадстаўніцы выбарчай камісіі.
“Падышла нейкая жанчына. Паказала нейкае пасведчанне. Сказала, што яна прадстаўніца тэрытарыяльнай камісіі і мы тут парушаем, бо збіраем тэлефоны. Хаця гэта нідзе не замацавана ў заканадаўстве. І я лічу, што гэта дадатковы ціск на тых, каго людзі сёння падтрымліваюць”, – заявіла Вольга Кавалькова.