На прапановы БХД – адпіска
Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі даслала адпіску на калектыўны зварот грамадзян у падтрымку рэформ ЖКГ, распрацаваны Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй. У ім паведамляецца, што амаль усе закранутыя з звароце пытанні былі разгледжаныя працоўнай групай па вывучэнні праблемных пытанняў у ЖКГ, распрацаваныя прапановы па іх і на падставе гэтага рыхтуецца праграма развіцця ЖКГ да 2025 года.
Якія менавіта пытанні са звароту былі закранутыя раней і якія не, як яны стасуюцца з прапановамі хрысціянскіх дэмакратаў у міністэрстве напісаць не палічылі вартым.