Свабоду Ціханоўскаму! – «Права выбару» падала ў ЦВК калектыўны зварот, а таксама скаргу на няроўныя ўмовы (відэа)

01.06.2020, 17:47  |  Навіны » Палітыка

Свабоду Ціханоўскаму! – «Права выбару» падала ў ЦВК калектыўны зварот, а таксама скаргу на няроўныя ўмовы (відэа)

 

1 чэрвеня каардынатар кампаніі «Права выбару», сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі падаў у Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў два дакументы ад кампаніі «Права выбару»:

1. Калектыўны зварот з патрабаваннем вызваліць Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і ўсіх затрыманых па палітычных матывах, спыніць пераслед апанентаў і спыніць зрыў іх выбарчых кампаній (гэты зварот за 30-31 траўня падпісалі больш за 1 500 грамадзян Беларусі).

2. Скаргу на парушэнне выбарчага кодэкса – у сувязі з публікацыяй шэрагу матэрыялаў у афіцыйных выданнях ЦВК, якія парушаюць роўнасць правоў кандыдатаў у прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Крыніца: Права выбару

Навіны па тэме