Пакуль МХД раздавалі ружы міліцыянтам, невядомыя скралі зборшчыка подпісаў за Кавалькову

07.06.2020, 13:14  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Пакуль МХД раздавалі ружы міліцыянтам, невядомыя скралі зборшчыка подпісаў за Кавалькову

 

У Менску 7 чэрвеня падчас легальнага пікету па зборы подпісаў каля Камароўскага рынку невядомымі людзьмі ў цывільным быў скрадзены актывіст Маладых хрысціянскіх дэмакратаў, сябар ініцыятыўнай групы Вольгі Кавальковай Валянцін Фралоў, які збіраў подпісы за яе вылучэнне.

“Патрабую спыніць незаконны пераслед актывістаў і чальцоў ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў і забяспечыць іх абарону”, - адзначыла Вольга Кавалькова.

Адзначым, што актывісткі МХД ў гэты час раздавалі ружы міліцыянтам у якасці жэсту міралюбнасці.

Навіны па тэме