Вольга Кавалькова: Апроч рэпрэсій, у Лукашэнкі няма іншых мэтадаў утрыманьня ўлады

10.06.2020, 14:17  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Вольга Кавалькова: Апроч рэпрэсій, у Лукашэнкі няма іншых мэтадаў утрыманьня ўлады

 

Вольга Кавалькова лічыць, што крымінальная справа, заведзеная на Сяргея Ціханоўскага, цалкам палітычна матываваная і сфабрыкаваная.

«Барацьба з палітычнымі апанэнтамі шляхам правакацый і рэпрэсій паказвае слабасьць Лукашэнкі. Апроч рэпрэсій, у яго няма іншых мэтадаў утрыманьня ўлады. Сёньня немагчыма схаваць яго нізкі рэйтынг, бо тысячы людзей стаяць у чэргах па свабоду, па перамены. На вуліцах адбываецца народны імпічмэнт Лукашэнку.

Я патрабую неадкладна спыніць перасьлед Сяргея Ціханоўскага і яго каманды і і вызваліць іх, спыніць ціск на ўсіх актывістаў і беларусаў, якія сёньня выступаюць з альтэрнатыўнай уладзе думкай.

Сёньня беларускае грамадзтва павінна быць салідарным з камандай Сяргея, бо наша праваахоўная і судовая сыстэма выконвае функцыю рэпрэсіўнага мэханізму супраць сваіх грамадзян. А зьмяніць гэта можна толькі са зьменай улады», — кажа Вольга Кавалькова.

Радыё Свабода

Навіны па тэме