Знікла актывістка МХД Ева Сапрыгіна
14 чэрвеня знікла актывістка Маладых хрысціянскіх дэмакратаў, сябра ініцыятыўнай групы Вольгі Кавальковай Ева Сапрыгіна. Яе шукалі міліцыянты пасля пікету 7 чэрвеня каля Камароўскага рынку ў Менску.
Нягледзячы на гэта, актывістка 14 чэрвеня зноў прыйшла на легальны пікет у падтрымку сустаршыні БХД Вольгі Кавальковай.
Пасля пікету яна вярнулася дадому. Каля 16:00 яна паведаміла, што “каля дому стаяць”. Пасля сувязь з ёй знікла.
У міліцыі адказу пра яе месцазнаходжанне не далі.