Старшыня Еўрапейскай народнай партыі заклікаў Лукашэнку спыніць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі
Старшыня Еўрапейскай народнай партыі Дональд Туск у Twitterад імя ЕНП заклікаў Аляксандра Лукашэнку “спыніць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі ў дачыненні апаззіцыі і вызваліць усіх палітвязняў у Беларсі”.
“ЕНП адсочвае арышт Сяргея Ціханоўскага, Паўла Севярынца і іншых, хто сутыкаецца з надзвычайнымі ўмовамі ў зняволенні, якія пагражаюць іх здароўю”, – заявіў ён.
Палітык таксама заклікаў еўрапейскія краіны і інстытуцыі Еўразвязу “адрэагаваць хутка і рашуча, каб спыніць рэпрэсіі ў Беларусі”.