Заява еўрадэпутатаў па Беларусі

19 чэрвеня 2020 09:05  |  Галоўныя навіны

Заява еўрадэпутатаў па Беларусі

 

Сябры Еўрапейскага парляменту Андрус КУБІЛЮС, Анна ФАТЫГА, Міхаель ГАЛЕР, Анджэй Вітольд ГАЛІЦКІ, Сандра КАЛЬНІЕТЭ, Мірыям ЛЕКСМАН, Зігфрыд МУРЭШАН, Радаслаў СІКОРСКІ, Віола ФОН КРАМОН-ТАЎБАДЭЛЬ выступілі з супольнай заявай па сітуацыі ў Беларусі.

ЗАЯЎЛЕННЕ ПА БЕЛАРУСІ
Падзеі ў Беларусі цягам апошніх тыдняў прадэманстравалі, што грамадзяне Беларусі хочуць пераменаў. Гэта пацвярджаюць таксама аб’ектыўныя апытанні – людзі хочуць зменаў ва ўрадзе, зменаў у палітыцы. Пасля 26 гадоў кіравання А. Лукашэнкі ў краіне, якая зараз пакутуе ад пандэміі і эканамічных нягод, людзі хочуць сапраўдных зменаў – гэта ясны сігнал, які грамадзянская супльнасць дасылае А. Лукашэнку і сябрам Беларусі ў Еўропе.
Змены ў Беларусі сапраўды патрэбныя. Яны не вінны пужаць ані беларускіх грамадзянаў, ані беларускія дзяржаўныя органы. Еўрапейскі Саюз гатовы дапамагчы Беларусі на яе шляху да гэтых непазбежных пераменаў. Аднак, толькі сама Беларусь можа ўзяць на сябе адказнасць па іх ажыццяўленні.
Змены могуць азначаць змену кіраўніцтва, але ж яны могуць азначаць і змену палітыкі, якую праводзяць людзі ва ўладзе. Гісторыя сусветнай палітыкі дае нам некалькі прыкладаў, калі лідары, якія доўга былі ва ўладзе, разважна прыслухоўваліся да патрабавання пераменаў, якія мірна выказвалі грамадзяне, і самі ініцыявалі радыкальные зрухі ў сваёй палітычнай павестцы, каб даць рады гэтым патрабаванням. Беларусь зараз у такой сітуацыі, калі магчымы абодва альтэрнатыўныя сцэнары.
З набліжэннем прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі мы назіраем, як ніколі раней, высокую заангажаванасць грамадзянскай супольнасці ў падтрымку прэтэндэнтаў на кандыдатаў у прэзідэнты, што ёсць альтэрнатыўнымі А. Лукашэнку. Маецца ясна бачны падзел паміж тымі, хто хоча падтрымліваць status quo, і тымі, хто прагне раэльных пераменаў. Таму 9 жніўня беларускіх народ можа зрабіць сапраўды стратэгічны выбар: працягваць як раней або абраць шлях разумных зменаў. Абодва рашэні беларускага народу будуць аднолькава легітымнымі і будуць аднолькава паважацца пры ўмове, што яны будуць прынятыя на вольных і сумленных выбарах.
Аднак магчымасць для беларускага народа зрабіць выбар на такіх вольных і сумленных выбарах у значнай ступені залежыць ад рашэння А. Лукашэнкі. Хопіць ў яго мудрасці прыслухацца да патрабаванняў сваіх суграмадзян, ці ён прыме рашэнне падавіць надзеі на любыя перамены пры дапамозе недэмакратычных адміністратыўных сродкаў ці нават сілы.
У выпадку, калі А. Лукашэнка абярэ першую опцыю і парупіцца прадэманстраваць, што ён чуе патрабаванне людзей наконт пераменаў, для яго будзе дастаткова прытрымлівацца некалькіх базавых прынцыпаў:
a) спыніць прыгнёт і пераслед палітыкаў, грамадзянскіх і апазіцыйных актывістаў, патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, ўключна з Сяргеям Ціханоўскім і Віктарам Бабарыкам, і вызваліць затрыманых, уключна з Паўлам Севярынцам і іншымі;
b) дапусціць рэгістрацыю кандыдатаў, якія сабралі неабходную колькасць подпісаў без стварэння наўмысных адміністратыўных перашкодаў;
c) забяспечыць роўныя ўмовы вядзення кампаніі, уключна з дотыкам да СМІ, для ўсіх кандыдатаў;
d) гарантаваць вольны, сумленны і празрысты выбарчы працэс;
e) публічна ўзяць на сябе абавязак прызнаць вынік выбараў, якім бы ён не быў;
f) урэшце, паабяцаць, што калі ён выйграе прэзідэнцкія выбары, ён забяспечыць вольныя і дэмакратычныя парламенцкія выбары.
Такая пазіцыя А. Лукашэнкі дапускае надзею, што змена палітыкі ў Беларусі магчымая без змены асобаў ва ўладзе.
Гэта таксама створыць умовы для ЕС, каб адрыць для Беларусі дотык да дадатковых выгодаў супрацы з ЕС у рамках Усходнягя Партнерства і да падтрымцы, якая Беларусі тэрмінова патрэбныя ў гэтыя беспрэцедэнтныя часы, калі краіна пакутуе ад пандэміі і яе эканамічных наступстваў.
З іншага боку, калі А. Лукашенка зноў праігнаруе голас сваіх суграмадзян, як гэта было раней, і абярэ зноў другую опцыю, то бок адмовіць у праве вольнага выбару праз адміністратыўныя маніпуляцыі або нават праз сілу, мы зробім усё магчымае для забяспячэння адказу дэмакратычнай садружнасці ў выглядзе найбольш жорсткай рэакцыі ў дачыненні асабіста да А. Лукашэнкі, яго палітычнага атачэння і рэпрэсіўных структураў.

Рэпрэсіі, запалохванне і арэсты (уключаючы сябраў дэмакратычнай апазіцыі) абсалютна не прыдатныя метады для правядзення выбараў або для згуртавання краіны, яны ёсць толькі цынічнымі крокамі для ўтрымання ўлады любым коштам. А. Лукашэнка вінен разумець, што ЕС не будзе патураць такім дзеянням і яны вінны і будуць мець наступствы, уключаючы магчымыя адрасныя санкцыі супраць групаў, фізычных і юрыдычных асобаў, а таксама паўплываюць на рашэнні ЕС адносна фінансавай падтрымкі Беларусі, уключаючы пакет падтрымкі ўстойлівага развіцця.
Мы спадзяемся, што гэтым разам гэта не спатрэбіцца. Любая ўлада вінна чуць голас грамадства, якое патрабуе пераменаў. Тыя, хто адмаўляецца чуць, трапляюць на абочыну гісторыі. Тыя, хто чуюць і рэалізуюць патрабаванні, пацвярджаюць, што яны маюць мудрасць дзяржаўнага дзеяча. Інакш яны вымушаныя плаціць за наступствы сваіх дзеянняў.
Беларусь моцная і важная еўрапейская дзяржава. Моцныя дзяржавы не баяцца зменаў. Зменаў баяцца толькі слабыя.

Болей навін