У Менску і Гомлі затрымалі сябраў БХД

19.06.2020, 20:16  |  Галоўныя навіны, Палітыка

У Менску і Гомлі затрымалі сябраў БХД

 

19 чэрвеня сілавікамі былі затрыманыя сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, якія з’яўляюцца чальцамі ініцыятыўных групаў двух прэтэндэнтаў у прэзідэнты.

Як паведамляе Радыё Свабода, у Гомлі затрымалі Тацяну Канеўскую, якая з’яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.Тацяна Канеўская са сваёй прыяцелькай Алай Грэчкай адышла папіць кавы да кававага апарату каля стадыёну «Цэнтральны».

«Пад'ехаў аўтамабіль, адтуль выйшлі людзі ў цывільным, спыталіся, ці Тацяна — Канеўская, і зьвезьлі яе ў невядомым кірунку», — паведаміла Ала Грэчка.

А ў Менску падчас легальнага пікету па збору подпісаў быў затрыманы сябра ініцыятыўнай групы Вольгі Кавальковай Юрась Палейка.

Навіны па тэме