Андрус Кубілюс патрабуе свабоды для Севярынца, Бабарыкі і Ціханоўскага (відэа)
Еўрадэпутат ад фракцыі Еўрапейскай народнай партыі, былы прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс у сваім відэазвароце выказаў салідарнасць з жыхарамі Беларусі, якія патрабуюць зменаў у краіне.
“Я стаю тут з усёй сям’ёй Еўрапейскай народнай партыі, каб запатрабаваць ад прэзідэнта Лукашэнкі пачуць свой народ, у якога сапраўды ёсць шмат прычынаў патрабаваць такія змены”, – заявіў ён.
Еўрадэпутат заклікаў Лукашэнку вызваліць Паўла Севярынца, Віктара Бабарыку і Сяргея Ціханоўскага.
“Я заклікаю народ Беларусі не баяцца – мы разам з усімі вамі. І мы сапраўды хацелі б пабачыць змены ў Беларусі”, – падкрэсліў палітык.