Славацкі Хрысціянска-дэмакратычны рух заклікаў да свабодных і сумленных выбараў у Беларусі

08.07.2020, 19:08  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Славацкі Хрысціянска-дэмакратычны рух заклікаў да свабодных і сумленных выбараў у Беларусі

 

Славацкая партыя Хрысціянска-дэмакратычны рух (Kresťanskodemokratické hnutie) выступіла з заявай, у якой заклікала да свабодных і сумленных выбараў у Беларусі.

Заява

За апошнія некалькі тыдняў мы сталі сведкамі відавочнай жорсткасці беларускага рэжыму, а таксама працягу рэпрэсій і задушэння асноўных правоў чалавека.

Шматлікія арышты, судовыя працэсы, запалохванне і пераслед апазіцыі, а таксама паведамленні аб бесчалавечных умовах у турмах і катаваннях з'яўляюцца недаравальнымі. Мы не можам трываць гэтую таталітарную практыку рэжыму Лукашэнкі.

Гэтыя дзеянні павінны прывесці да выразным наступстваў, у тым ліку да мэтавых санкцый супраць асоб, якія ўчынілі парушэнні правоў чалавека, і да неадкладнага спынення ўсёй фінансавай падтрымкі і дапамогі з боку ЕС беларускім уладам.

Мы настойліва заклікаем беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і палітычныя пераследы актывістаў і лідараў дэмакратычнай апазіцыі. Мы, у прыватнасці, абураныя спробай самагубства Паўла Севярынца ў выніку катаванняў і нечалавечых умоў і заклікаем да яго неадкладнага вызвалення, а таксама ўсіх іншых палітычных зняволеных.

У любой дэмакратычнай краіне ўсім патэнцыйным кандыдатам, якія адпавядаюць неабходным крытэрам, павінна быць дазволена весці сваю кампанію. Таму мы заклікаем рэфармаваць Выбарчы кодэкс для забеспячэння ўмоў для дэмакратычных і свабодных выбараў у адпаведнасці з рэкамендацыямі АБСЕ / БДІПЧ і для таго, каб улады спынілі ўсе запалохванні кандыдатаў і іх прыхільнікаў.

Беларускія ўлады абавязаны забяспечыць роўныя ўмовы для патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты для ўдзелу ў палітычнай кампаніі, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі.

Славакія перажыла дзесяцігоддзі таталітарнага кіравання, і таму мы выказваем нашу салідарнасць з беларускім народам, уключаючы партыі дэмакратычнай апазіцыі, якія, нягледзячы на ​​рэпрэсіі і пераследы, дэманструюць сваё жаданне жыць у свабоднай, дэмакратычнай і суверэннай краіне. Мы захапляемся вашай адвагай і рашучасцю!

Навіны па тэме