Таццяне Севярынец патрэбная дапамога на аплату штрафаў (відэа)

11 ліпеня 2020 13:25  |  Галоўныя навіны

 

Таццяна Севярынец, каардынатар аргкамітэта БХД па Віцебску і Віцебскай вобласці, арганізатар і ўдзельнік ініцыятывы “За якасную медыцыну для ўсіх”, у рамках якой дамагліся адкрыцця амбулаторыі для дарослых і дзяцей у м-на Білева ў Віцебску, заканчэння будаўніцтва долгостроя – паліклінікі ў м-на Поўдзень-7а ў Віцебску, капрамонту 1-га корпуса абласной інфекцыйнай бальніцы, кампутарызацыі рэгістратур і г.д…

У рамках ініцыятывы “Віцебск – горад наш” дамагліся добраўпарадкавання парку 1000-годдзя, з’яўленню веладарожак, зносу закінутага небяспечнага будынка Дома культуры на вул. Чалюскінцаў. Ганчарная ў Віцебску, асфальтавання вуліц, з рамонтам прыпынкаў у м-не 5-й камунальны, пуску аўтобуснага маршруту ном.16, таксама авт.45,46 ў Білева, бясплатнага праезду школьнікаў у грамадскім транспарце, і г.д; падчас пандэміі-актыўны ўдзельнік валанцёрскага руху By_covid19-швачка, пашыла сотні рэчаў Сіз для медыкаў.

Ейны сын Павел Севярынецбыў затрыманы 7 чэрвеня. Падчас адбыцця пакарання ў яго было яшчэ чатыры судовыя паседжанні, і кожны раз яму дадавалі па 15 сутак (усяго ён атрымаў 60 сутак на працягу месяца). Знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна.Amnesty International прызнала яго вязнем сумлення.

Карта Таццяны для матэрыяльнай дапамогі: Беларусбанк 6711 7600 1077 6801, да 04/23

або па адрасе-210027 Віцебск пр.Строителей 12.кор.1 кв 101 Таццяне Яўгенаўне Севярынец

Болей навін