АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА – НЕ ПРЭЗІДЭНТ!

13 жніўня 2020 14:00  |  Галоўныя навіны

АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА – НЕ ПРЭЗІДЭНТ!

 

Сумесная Заява

Прадстаўнікоў дэмакратычных партый і арганізацый

11 жніўня 2020 г. г. Мінск

Мы, прадстаўнікі дэмакратычных сіл, лічым, што Аляксандр Лукашэнка не быў абраны прэзідэнтам, бо ў краіне не было свабодных і дэмакратычных выбараў. Іх адсутнасць стала прычынай вулічных пратэстаў, бо народ Беларусі не верыць у перамогу Аляксандра Лукашэнкі.

Мы лічым, што адказнасць за падзеі пасля прэзідэнцкіх выбараў, ляжыць персанальна на Аляксандры Лукашэнка і персанальна на кожным з чальцоў урада.

Мы заклікаем Аляксандра Лукашэнка ўстрымацца ад увядзення надзвычайнага становішчы і далейшай эскалацыі канфлікта.

Мы заклікаем праваахоўныя органы ўстрымацца ад выканання незаконных загадаў, ужывання грубай фізічнай сілы, выкарыстання траўматычнай зброі, збіцця і забойства свайго народу.

Мы заклікаем вайскоўцаў вярнуцца ў месцы сваёй дыслакацыі.

Мы заклікаем улады вярнуць свабодны доступ да інтэрнэта, разблакаваць незалежныя інфармацыйныя рэсурсы, спыніць пераслед журналістаў, грамадска-палітычных актывістаў і звычайных грамадзян.

Мы заклікаем неадкладна вызваліць усіх затрыманых грамадзян, спыніць усе крымінальныя справы, звязаныя з удзелам у масавых мерапрыемствах, вызваліць усіх палітвязняў.

Па нашаму меркаванні пераможацай прэзідэнцкіх выбараў стала Святлана Ціханоўскую, якая атрымала падтрымку абсалютнай большасці беларускага народу. Усведямляючы гэты факт беларускія ўлады зрабілі ўсё магчымае, каб знішчыць юрыдычны доказ бяспрэчнай перамогі Святланы Ціханоўскай, сфальсіфікаваўшы выніковыя пратаколы па большасці выбрачых участкаў.

Мы ганарымся беларускім народам, які здолеў пераадольваць страх і паказаў, што можа адстойваць свой выбар.

Ад БСДП Ігар Барысаў

Ад БКДП Аляксандр Ярашук

Ад Рух За Свабоду Юрый Губарэві

Ад аргкамітэта ПСП Уладзімір Навасяд

АГП Мікалай Казлоў

БХД Віталь Рымашэўскі

АД ПБНФ Рыгор Кастусёў

 

Болей навін