На Паўла Севярынца, якога заўтра чакалі на волі пасьля 75 сутак арышту, завялі крымінальную справу

20.08.2020, 20:00  |  Галоўныя навіны, Палітыка

На Паўла Севярынца, якога заўтра чакалі на волі пасьля 75 сутак арышту, завялі крымінальную справу

 

Як паведаміла Свабодзе жонка палітыка Паўла Севярынца Вольга, сёньня ёй патэлефанавалі са Сьледчага камітэту.

Паведамілі, што «на Паўла Севярынца заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу № 108 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу. Ён затрыманы на 72 гадзіны і знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна».

Адвакат патлумачыў Вользе, што яе мужа падазраюць па артыкуле 293 КК аб падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў, як і многіх іншых палітвязьняў.

Вольга заўтра зьбіралася сустракаць Паўла пасьля 75 сутак адміністрацыйнага арышту.

«Самае брыдкае, што на яго заводзяць крымінальную справу пасьля вялікага тэрміну арышту, у апошнюю хвіліну, калі ён ўжо рыхтаваўся выйсьці на волю, ён там нямыты, няголены, і вось яго не выпускаюць нават на дзень, каб ён сям’ю пабачыў. Так яго баяцца, што ён тут рэвалюцыю арганізуе», — сказала Свабодзе Вольга Севярынец.

Навіны па тэме