Еўрапейская народная партыя праводзіць кампанію салідарнасцю з Беларуссю

05.11.2020, 07:42  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Еўрапейская народная партыя праводзіць кампанію салідарнасцю з Беларуссю

 

Еўрапейская народная партыя праводзіць кампанію салідарнасцю з Беларуссю.

Запісваюць відэа ў падтрымку дэмакратычных зменаў і вызвалення палітвязняў заклікаў генеральны сакратар ЕНП, еўрадэпутат Антоніё Лопэс-Істурыс.

Сваю салідарнасць з Беларуссю, апроч самога Лопэса-Істурыса, ужо выказалі міністр міграцыі, бежанства і інтэграцыі Нямеччыны Анэтэ Відман-Маўц, еўрадэпутаты ад Нямеччыны Крыстынэ Шнайдэр і Сабінэ Фэрхэен, еўрадэпутат ад Латвіі Сандра Калніетэ, дэпутат парламенту Албаніі Генц Пола.

У кожным відэа выступе еўрадэпутаты і дэпутаты нацыянальных парламентаў падтрымліваюць аднаго ці двух палітвязняў.

Відэазвароты публікуюцца як на старонцы ЕНП у Facebook, гэтак і на асобнай старонцы парламенцкай салідарнасці з Беларуссю.

Еўрапейская народная партыя – найбуйнейшая партыя Еўропы, прадстаўнікі якой узначальваюць Еўракамісію і Еўрапейскі цэнтрабанк, а таксама ўрады такіх краін Еўразвязу, як Нямеччына, Аўстрыя, Венгрыя, Славенія, Харватыя, Румынія, Балгарыя, Грэцыя, Латвія. Апроч таго, прадстаўнікі ЕНП кіруюць Босніяй і Герцагавінай, Косавам, Сербіяй і Нарвегіяй.

Ад Беларусі ў ЕНП уваходзяць Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская хрысціянская дэмакратыя і Рух “За Свабоду”.

Навіны па тэме