Адбылася Берасцейская абласная рада БХД (+фота)
15 кастрычніка ў Кобрыне прайшло паседжанне абласной берасцейскай Рады БХД. Нажаль, не абыйшлося без інцыдэнта.
Удзельнічаць у паседжанні з’ехаліся каля 40 чалавек з Берасця, Кобрына, Івацэвічаў, Іванава і Баранавічаў. Былі абмеркаваныя пытанні правядзення ўстаноўчага з’езду БХД, Беларускага Еўрапейскага Форуму, а таксама абраная кіраўнічая рада Берасцейскай абласной арганізацыі БХД. У яе склад увайшлі сем чалавек, узначаліў раду Зміцер Шурхай.
Пасля паседжання адбылася прэзентацыя кніг Паўла Севярынца “Люблю Беларусь”, “Лісты з лесу” і “Маладафронтаўцы” (у суаўтарстве з Настай Палажанкай).
Нажаль, не абыйшлося без інцыдэнту. Пакуль адбывалася рада, невядомыя прабілі кола ў аўтамабілі сябраў БХД з Баранавічаў.