Хрыстос нарадзіўся! Славім яго!
Беларуская хрысціянская дэмакратыя шчыра віншуе ўсіх вернікаў, хто сёння святкуе Божае Нараджэнне.
У гэтыя змрочныя часы, як ніколі лепш адчуваеш падзеі 2000-гадовай даўніны. Калі ашалелы тыран быў гатовы пайсці на любыя злачынствы дзеля захавання сваёй улады. Калі нават Святая Сям’я не магла знайсці месца на Радзіме і была вымушаная бегчы за мяжу.
Але ва ўсім тым жаху свету прыйшоў Збаўца, які перамог самую смерць.
Таму жадаем усім нам – беларусам, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці – знайсці ў тых падзеях веру і надзею на лепшую будучыню і на лепшую Беларусь, бо “Бо Дзіця нарадзілася нам, Сын дадзены нам” (Ісаі 9:6).
Таксама просім не забываць пра хрысціянскіх дэмакратаў, якія сёння знаходзяцца за кратамі:
Севярынец Павел Канстанцінавіч, сустаршыня БХД. Адрас для лістоў: ПК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
Канеўская Таццяна Васілеўна. Адрас для лістоў: ПК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
Канеўскі Дзмітрый Іванавіч. Адрас для лістоў: ПК № 22, 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён. Даманава, п/с 20