Свабоду Паўлу Севярынцу!
Сёння за кратамі свой 45-ы дзень народзінаў сустракае сустаршыня БХД Павел Севярынец. Ён быў затрыманы яшчэ 7 чэрвеня 2020 года, а сёлета асуджаны на 7 гадоў нібыта за ўдзел у “масавых беспарадках”.
Дома яго чакаюць жонка Вольга з маленькім сынам Францішкам, іншыя сваякі ды блізкія ды ўся Беларусь.
Свабоду Паўлу Севярынцу! Свабоду ўсім палітвязням!