З Раством Хрыстовым!
Беларуская хрысціянская дэмакратыя шчыра віншуе ўсіх, хто ў гэтыя дні святкуе Раство Хрыстова.
На жаль, гэтыя святы Беларусь сустракае ў суме па забітых і даведзеных да самагубства беларусах. З весткамі, што нашая краіна спрычыняецца да задушэння народнай рэвалюцыі ў Казахстане. З адчуваннем, што зло перамагае.
Але не варта адчайвацца, як не адчайваліся Марыя з Іосіфам, калі не маглі знайсці месца ў Віфлееме. Калі хаваліся ад Ірада ці былі вымушаныя шукаць паратунку ў іншай краіне.
Бо месца для Святой Сям’і было знойдзенае, Ірад памёр і ўсе змаглі вярнуцца ў родныя мясціны.
Гэтак жа вырашацца і пажаданні засмучаных беларусаў. Так, мы не ведаем «ані дня, ні гадзіны», але ж мусім чуваць, каб не ўпусціць свой час.
Пакуль жа няхай святло Віфлеемскай зоркі і радасць ад нараджэння Збавіцеля асвятляюць нам шлях да новай Беларусі.