Нечакана для сябе архіепіскап атрымаў міліцэйскі медаль

16.10.2009, 15:13  |  Навіны » Грамадства

Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій узнагароджаны медалём "90-годдзе беларускай міліцыі». Уручэнне міліцэйскага медаля стала для архіепіскапа поўнай нечаканасцю.

 

Узнагароду святару ўручылі ў Палацы культуры «Полацк-Шкловалакно» (Віцебская вобласць) у прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі, членаў іх сям'і і вернікаў. Намеснік міністра ўнутраных спраў Анатоль Курылец адзначыў вялікі ўклад архіепіскапа Феадосія ў наладжванні сувязяў паміж Царквой і грамадствам, цеснае супрацоўніцтва паміж міліцэйскім ведамствам і епархіяй ў працы з праблемнымі сем'ямі, прафілактыцы злачынстваў. Архіепіскап, у сваю чаргу, адзначыў, што на старажытнай полацкай зямлі святары і міліцыянты разам служаць людзям. І вельмі сімвалічна, што нават манастыр размяшчаецца насупраць тэрыторыі, дзе знаходзіцца адно з міліцэйскіх фарміраванняў.

Навіны па тэме