Заява аргкамітэта партыі БХД

28 мая 2022 20:36  |  Галоўныя навіны Навіны

У апошні час усё часцей сталі з’яўляцца правакацыйныя заявы быццам бы ад імя аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Хацелі б падкрэсліць, што ўсе афіцыйныя заявы і навіны аргкамітэту БХД публікуюцца на сайце www.bchd.info і тэлеграм канале https://t.me/bchd_info. Уся іншая інфармацыя, якая распаўсюджваецца рознымі прыватнымі асобамі, не мае дачынення да працы аргкамітэту.

Нагадаем, 19 студзеня 2022 года сход заснавальнікаў БХД прыняў заяву, у якой яшчэ раз падкрэсліў, што наша дзейнасць вядзецца поўнасцю ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ўключае ў сябе выключна мерапрыемствы, якія адпавядаюць беларускаму заканадаўству, у рамках падрыхтоўкі да рэгістрацыі партыі.

Заснавальнікі аргкамітэта партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заявілі аб недапушчальнасці дзеянняў ад імя аргкамітэта БХД, якія могуць трактавацца як дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі – любымі структурамі ці асобнымі грамадзянамі. У выпадку падобных дзеянняў кім-небудзь з заснавальнікаў партыі, з мэтай недапушчэння пагрозы абвінавачання іншых заснавальнікаў у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі, такія асобы аўтаматычна выключаюцца са спісу заснавальнікаў аргкамітэта партыі БХД.

Болей навін