Павел Севярынец у турме ўжо 1000 дзён…
Вось, што напісала пра гэта ў сваім фэйсбуку яго маці:
1000.Памятаеце, як газэты пісалі: 100 дзен на арбіце!… Ну, і кшталту таго, што давала тым, на арбіце, вялікія прывілеі. Небяспека, лічы, штохвілінная, было немала трагічных выпадкаў. А ўсе дзеля перамогі навукі, межаў чалавечай трываласьці.Тут 1000. Штохвілінная пагроза жыццю, здароўю. Дзеля…таго, каб перамагчы душой цела, каб перамагчы зло трываласьцю, каб хто слабейшы зразумеў: есць, есць на свеце штось больш важнае за спакой і бяспеку, за грошы і камфорт. Высокі кошт плацяць за гэта. Сыне, кланяюся табе, ганаруся табой і чакаю праз бяссонныя ночы, штодзенныя лісты, крываточачае сэрца.
Мой сынок! Дабраславенняў!